Все
Отредактировано:11.11.07 20:23
патрапіў у рукі цікавы тэкст, доўга думаў, ці змяшчаць яго тут....ды, здаецца кожны можа выказваць свае думкі, а выбар іншага прымаць іх ці не. карацей тэкст:
* * *
Так, я размаўляю на беларускай мове! Што?.. Яна забаронена? А… гэта мова апазіцыйных адмарозкаў! І што рабіць зараз? На расейскай так сама ж неляга нічога казаць, бо па ўсепрынетым правілам правапісу і сінтэксісу рускай мовы, мацюкі з’яўляюцца неад’емлімай часткай сказа і служаць для сувязі слоў у сказе, а гэта адразу даказвае, што, што б ты не казаў – ты ўсё роўна лаяўся: на суткі!!! Калі так прынцыпова ставіцца да гэтай праблемы, то па-нямецку так сама нельга нічога казаць, бо пад час ВАв на гэтай мове размоўлялі фашыскія акупанты, што хацелі заваяваць нашу краіну. І ангельская мова забараняецца, бо на ёй размаўляюць усе амерыканцы, якія хочуць падгрэбсці пад сябе ўвесь свет! Забараняецца італьянская, французкая, польская, літоўская (і так далей) – бо гэта еўрапейскія мовы, а Еўропа хоча купіць нас з патрахамі! І на якой мове пасля ўсяго гэтага размаўляць?...
Маўчаць! – думаю гэты адказ спадабаецца нашай уладзе!